РАДА шукае проджэкт-менеджара

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае проджэкт-менеджара або менеджарку доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў “Акадэмія першых [перазагрузка]”.

Абавязкі:

  • вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);
  • маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;
  • пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, а таксама яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;
  • арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;
  • падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • абавязковы вопыт працы ў праектнай дзейнасці не меншы за 2 гады;
  • веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
  • гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;
  • стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе;
  • пажадана веданне англійскай мовы.

Дэдлайн падачы CV з матывацыяй – 15 ліпеня. Дакументы трэба даслаць на адрас gensec@rada.fm.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.