РАДА запрашае на Валанцёрскі фэст. Далучайцеся, сябры і сяброўкі!
- 07.06.2017
- Іншае

- прадстаўнікі моладзевых НДА і ініцыятыў
- Беларусь
- 11 жніўня 2017
- беларуская, руская
- 20.06.2017
- rada.fm
РАДА запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых НДА, ініцыятыў, а таксама культурна-адукацыйных пляцовак зладзіць разам круты валанцёрскі фэст!
Калі: 11 жніўня 2017 года.
Дзе: недзе ў Беларусі.
Мэта фэсту – стварыць пазітыўны імідж валанцёрства сярод маладых людзей, павялічыць інфарматыўнасць і вядомасць моладзевых НДА, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак сярод моладзі.
Як далучыцца
Неабходна запоўніць форму аб тым, якога роду валанцёрская дапамога вам патрэбна 11 жніўня, а РАДА апрацуе дадзеныя і пачне шукаць валанцёраў і валанцёрак, якія размяркуюцца па арганізацыям у залежнасці ад інтарэсаў і матывацыі.
Заяўкі ад моладзевых НДА прымаюцца да 20 чэрвеня па спасылцы.
Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm або тэлефануйце на нумар +37529 6977503 (Каця).