Раскрый свой лідарскі патэнцыял: трэнінг у Венгрыі

“Leadership from Inside-out” (11-17 верасня 2017, Венгрыя) — гэта трэнінг для трэнераў, фасілітатараў, моладзевых працаўнікоў і лідараў, адукатараў ды настаўнікаў, якія актыўна працуюць з міжнацыянальнымі/міжкультурнымі групамі і маюць жаданне дапамагаць іншым рэалізаваць свой патэнцыял.

Цягам 5 дзён удзельнікаў чакае інтэнсіўная праграма, якая дапаможа даведацца пра ключавыя лідарскія і культурныя канцэпцыі ды тэорыі (напрыклад, сітуатыўнае лідарства, тэорыя культурных вымярэнняў Хофстэдэ), а таксама пра звязаныя з імі навыкі (назіранне, зваротная сувязь, актыўны слуханне).

Створаныя на трэнінгу умовы і прастора дапамогуць удзельнікам адказаць на шмат персанальных пытанняў:

  • Што вызначае мяне?
  • Які я лідар? Які ў мяне стыль лідарства?
  • Якім лідарам я хачу быць?
  • Які ўплыў я маю на іншых?
  • Якія ў мяне асабістыя схільнасці?
  • Адкуль ідзе крыніца маёй энергіі?
  • Як я бачу людзей іншых культур?
  • Які ўнесак я раблю ў аб’яднанне народаў свету?

На трэнінгу можна даведацца пра:

  • тэорыі і канцэпцыі лідарства;
  • што такое вясці ды быць вядомым;
  • групавую дынаміку;
  • давер сярод чальцоў каманды;
  • самаўпэўненнасць і публічныя выступы;
  • міжкультурнае навучанне і іншыя карысныя рэчы.

Кошт праграмы:

  • 400 € для удзельнікаў, якія маюць аплочваемую працу;
  • 360 € для студэнтаў і людзей без аплочваемай працы.

Кошт праграмы пакрывае:

  • пражыванне цягам 5 дзён у месцы сусветнай спадчыны UNESCO;
  • харчаванне згодна з вашымі патрэбамі;
  • арэнду памяшкання для трэніга з матэрыяламі.

Транспартныя выдаткі, візы і страхоўкі удзельнікі аплочваюць самастойна.

 

Даведацца падрабязнасці ды падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн — 20 ліпеня. 

Глядзіце таксама: