“Разам да справы”: конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:
– яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
– спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
– умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
– спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
– павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Хто можа ўзяць удзел:
– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
– дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;
– фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:
– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
– назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);
– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);
– актуальнасць/унікальнасць ідэі;
– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:
– Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;
– Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;
– Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31
кастрычніка 2018 г.
Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

Для ідэяў-пераможцаў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.