Разумная дыскусія ад Ліберальнага клуба

26 траўня Ліберальны клуб запрашае на адкрытую дыскусію па тэме “25 гадоў незалежнасці постсавецкіх дзяржаў: што адбываецца з постсавецкай прасторай чвэрць стагоддзя пасля развалу СССР?”.

Лакацыя – канферэнц-заля гатэля “Рэнесанс”, праспект Дзяржынскага, 1Е. Дакладны час – 19:00-21:00 26 траўня.

Падчас дыскусіі эксперты абмяркуюць будучыню і сучаснасць постсавецкай прасторы, а таксама яе здольнасць адказваць на бягучыя выклікі і пагрозы.

Удзел возьмуць:
  • Аляксандр Філіпаў – кандыдат палітычных навук, дэкан факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск, Беларусь);
  • Гіоргі Канашвілі – магістр палітычных навук, выканаўчы дырэктар арганізацыі “Каўказскі дом” (Тбілісі, Грузія);
  • Максім Калеснікаў – эксперт цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў (Кіеў, Украіна);
  • Яўген Лажынскі – даследчык Універсітэта Дуйсбург-Эсэн (Эсэн, Нямеччына);
  • Міхаіл Пашковічы – эксперт ў галіне публічнай палітыкі Агенцыі “Малдсілва” (Кішынёў, Малдова).

Мадэратар дыскусіі – Антон Болтачка, эксперт па эканоміцы “Ліберальнага клуба”.

Эксперты абмяркуюць пытанне будучыні краінаў былога СССР, а таксама адкажуць на пытанні:
  • што такое постсавецкая прастора 25 гадоў пасля? Ці існуе яна наогул?
  • якое месца постсавецкай прасторы ці яе асобных частак ў сучасных міжнародных дачыненнях;
  • што чакае інтэграцыйныя праекты на постсавецкай прасторы?

Уваход вольны, аднак для ўдзелу неабходна зарэгістравацца – даслаць ліст на е-адрас liberalclub2008@gmail.com і пазначыць у тэме “Еўропа ў сакваяжы”, а ў целе ліста напісаць імя і прозвішча, месца працы/вучобы, кантактны тэлефон і імэйл.