Разварушым бізнэс у Стамбуле

Мiжнародны студэнцкi самiт па бiзнэсе ды iнвестыцыях GOBI запрашае зацікаўленых удзельнікаў у Стамбул.

Перыяд – з 10 па 15 красавіка 2016 года. Лакацыя – Стамбул (Турэччына).

Global Opportunities in Business and Investment Conference GOBI у сёмы раз збярэ ўдзельнiкаў з усяго свету. У канферэнцыi возьмуць удзел вядомыя асобы з разнастайных сектароў бiзнесу.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з усяго свету, якія цікавяцца бізнэсам ды інавацыямі.

GOBI-канферэнцыя – мерапрыемства, якое складаецца з дзвюх частак:

  • мiжнароднай бiзнэс-канферэнцыі;
  • 5-дзённай арганiзацыйнай праграмы.

Хостэр канферэнцыi – ITU Investment Club, якi быў заснаваны ў 2002 годзе на факультэце мэнэджменту Стамбульскага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта.

Фінансавыя ўмовы

Кошты ўдзелу вагаюцца ад 195 да 545 еўра (групы).

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на е-адрас gobistanbul@gmail.com.

Дэдлайн – 1 красавіка.