Развіць у сабе трэнера ці фасілітатара: трэнінг у Францыі

New Faces шукаюць аднаго ўдзельніка на трэнінг “The Art of Togetherness I”.

Калі: 11-17 траўня 2018 года.
Дзе: Страсбург, Францыя.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя і сацыяльныя работнікі, а таксама моладзевыя лідары ў фісілітацыі, якія працуюць у галіне сацыяльнай інклюзіі і жадаюць развіваць сябе, каб стаць трэнерамі альбо фасілітатарамі.

Патрабаванні:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць зацікаўленым у выкарыстанні інструментаў для прамоўцыі сацыяльнай інклюзіі;
  • быць актыўным у галіне сацыяльнай інклюзіі.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд вяртаюцца ў памеры 80 адсоткаў ад агульнай сумы. Пражыванне і харчаванне забяспячваецца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел – 20 еўра.

Працоўная мова – ангельская.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 16 сакавіка 2018 года.