Развіццё рэгіёнаў: праграма для маладых лідараў

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship – праграму для маладых лідарак і лідэраў, якія займаюцца развіццём рэгіёнаў і малых гарадоў.

Калі: тры трохдзённыя сесіі на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада + выніковая сесія.
Дзе: тры першыя сесіі праграмы пройдуць у Мінску, а чацвёртая ў Берліне.

У межах Belarus Urban Fellowship удзельнікі:

  • пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця;
  • пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў;
  • пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.

Кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Арганізатары чакаюць, што ўдзельнікі далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў;
  • узрост да 30 гадоў;
  • месцазнаходжанне ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя два дакументы:

  • рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка;
  • матывацыйны ліст.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня. Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.