Развівай сваю супольнасць, уключаючы!

Курс «Бачныя змены: як уключыць ўсіх у вырашэнне мясцовых праблем».

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае на навучальны курс, дзе можна даведацца як развіваць мясцовыя супольнасці, уключаючы ўсіх. Прыняць удзел могуць людзі любога ўзросту з рознымі захапленнямі з розных гарадоў і пасёлкаў Беларусі. Галоўнае, каб ўдзельнікі і ўдзельніцы імкнуліся зрабіць месцы, у якіх жывуць, больш камфортнымі, утульнымі, даступнымі і прывабнымі.

Расклад трэнінгаў (месца правядзення – г. Мінск):

2-3 лютага – «Як прыдумаць крэатыўную ідэю для сваёй супольнасці»;
23-24 лютага – «Як з ідэі стварыць ініцыятыву і вырашыць праблему праз актыўны ўдзел супольнасці, уключаючы ўсіх»;
6-7 красавіка – «Як зрабіць сваю ініцыятыву больш заўважнай: адвакатаванне і праца з медыя».

Каб прыняць удзел у навучальным курсе, трэба падаць заяўку на адбор. Заяўка запаўняецца па спасылцы. Прыём заявак адкрыты да 30 студзеня (уключна).