Рэзідэнцыя ад Artist-in-Residence у Аўстрыі для мастакоў, літаратараў і спецыялістаў у галіне мастацтва

Федэральнае консульства Аўстрыі прапануе 50 кандыдатам магчымасць стаць удзельнікамі арт-рэзідэнцыі ў Вене і Зальцбургу ў 2019 годзе. Праграма Artist-in-Residence запрашае мастакоў, кампазітаратў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, выкладчыкаў мастацкіх і культурніцкіх дысцыплін, якія скончылі навучанне і пастаянна пражываюць па-за межамі Аўстрыі.

Рэзідэнцыя доўжыцца 3 месяцы для мастакоў і кампазітараў, 1 – 2 месяцы для пісьменнікаў і перакладчыкаў, 1 месяц для выкладчыкаў у галіне мастацтва і культуры.

Фінансавыя ўмовы:

  • Пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў аб’ёме € 800 на месяц;
  • € 300 на набыццё матэрыялаў для мастакоў і кампазітараў;
  • Аплата перакладу ўзорнага тэксту (не больш за 10 умоўных старонак па 1800 знакаў) з замежнай мовы на нямецкую для пісьменнікаў;
  • (!) Пакрыццё выдаткаў на дарогу і візы не прадугледжана;
  • Рэзідэнты атрымаюць праязныя карткі для карыстання грамадскім транспартам у Вене і Зальцбургу.

 Патрабаванні да рэзідэнтаў:

  • Валодаць нямецкай або ангельскай мовамі;
  • Не быць грамадзянінам Аўстрыі;
  • Узрост – да 40 год;
  • Прэзентаваць працу, выканую падчас праграмы, па сканчэнні рэзідэнцыі.

Як падацца:

Каб паўдзельнічаць у арт-рэзідэнцыі, неабходна зарэгістравацца тут і падаць заяўку. Падрабязней – тут.

Дэдлайн падачы заяўкі: 30 верасня 2018 года.