Робім першы крок!

EVS-каардынатары ў супрацоўніцтве з асветніцкімі ўстановамі запрашаюць на сустрэчу ЕВС для “чайнікаў, ці як пачаць працу з Еўрапейскай валанцёрскай службай.

Час – 13 сакавіка, з 14.30 да 16.00. Месца – будзе вызначацца 12 сакавіка зыходзячы з колькасці ўдзельнікаў.

У праграме:

  • ЕВС як частка праграмы «Эразмус +», «филасофія» ЕВС, асноўныя прыярытэты;
  • ЕВС як магчымасць міжнароднага супрацоўніцтва паміж моладзевымі аб’яднаннямі, прыклады з удзелам беларускіх арганізацый;
  • пытанні і адказы;
  • нефармальныя размовы.

Арганізатары: ЕВС-каардынатары, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта“, рэсурсны цэнтр SALTO Eastern Europe and Caucasus.

Усе жадаючыя павінны запоўніць заяўку. Дэдлайн – 11 сакавіка, 18:00.

Асобнае патрабаванне – не больш за аднага прадстаўніка ад арганізацыі. Удзельнікі арымаюць пакет матэрыялаў сустрэчы для далейшага распаўсюджвання інфармацыі.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне +375 292054760 ці па e-mail  alisa.karpovich@gmail.com (Аліса).