Роля адукацыі для ўстойлівага развіцця: мегаканферэнцыя ў Канадзе
- 09.01.2017
- Канферэнцыі

- адукатары
- Канада
- 6-10 сакавіка 2017
- ангельская, французская
- 27.01.2017
- unescomgiepconference.typeform.com
UNESCO арганізуе канферэнцыю “Тыдзень міру і ўстойлівага развіцця: роля адукацыі”, якая прадставіць унікальную магчымасць сабраць разам адукатараў з усяго свету і падзяліцца інавацыйным досведам.
Калі: 6-10 сакавіка 2017 года.
Дзе: Атава, Канада.
Да ўдзелу запрашаюцца адукатары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Канферэнцыя прадставіць прастору для таго, каб абмеркаваць трэнды ды інавацыі ў педагагічнай практыцы, абмяняцца досведам у глабальным кантэксце.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-35 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай ці французскай мовай;
- мець досвед у выпрацоўцы адукацыйнай палітыкі, адвакацыі ў адукацыі дзеля ўстолівага развіцця ці досвед адукатара, інаватара, полісімейкера, даследчыка цягам Global Citizenship Education;
- мець жаданне да нэтворкінгу і супрацы з іншымі ўдзельнікамі, каб абмяняцца лепшымі практыкамі і самымі актуальнымі інавацыямі ў галіне адукацыі.
Фінансавыя ўмовы
Мяркуецца, што ўдзельнікі самі пакрыюць выдаткі на падарожжа. Абмежаваныя фінансавыя рэсурсы будуць размеракаваныя паміж некаторымі ўдзельнікамі з рэгіёнаў, якія развіваюцца.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 27 студзеня 2017 года.
Кантактны імэйл – a.leicht@unesco.org.