Ролевая нямецкамоўная гульня ў Маскве

Фундацыя Роберта Боша сумесна з Германскай службай акадэмічных абменаў запрашаюць на ролевую гульню па тэме бежанства ў Маскву.

Этап праекту “Кропка сходу – пытанне перспектывы” адбудзецца 4-8 красавіка ў Маскоўскім дзяржаўным абласным універсітэце (Масква).

Калі вы…

  • цікавіцеся сучаснай гісторыяй і нямецкай мовай;
  • жадаеце з  розных перспектыў пазнаёміцца з тэмай бежанства, палепшыць свой узровень нямецкай мовы, пазнаёміцца са студэнтамі з іншых гарадоў і краін,

тады смела дасылайце дакументы!

“Кропка сходу” – гэта адмыслова вынайдзеная нямецкамоўная ролевая гульня. Мэта ролевай гульні – разгледзець разнастайныя аспекты вялікай і актуальнай тэмы бежанства з розных бакоў, прымерыць на сябе розныя ролі і падыскутаваць у малых групах.

Перад правядзеннем ролевай гульні адбудзецца факталагічная і моўная падрыхтоўка да тэмы бежанства ў форме інтэрактыўных варкшопаў. Гэта значыць, вам не патрабуюцца глыбокія адмысловыя веды, каб узяць удзел у гульні, а толькі жывая цікаўнасць абменьвацца думкамі з іншымі і гатоўнасць паставіць сабе на месца іншых.

Студэнты і лектары (фундацыі Боша) з Беларусі, Малдовы і Расіі збяруцца разам ў Маскве, каб з розных перспектыў пазнаёміцца з тэмай/праблемай бежанства. Праект з’яўляецца палітычнай, гістарычнай і міжкультурнай падтрымкай асноўнай вучобы. Праект падтрымліваецца фундацыяй Роберта Боша і Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD). Усе ўдзельнікі праекту атрымаюць сертыфікат аб удзеле.

Вы можаце прымаць удзел у праекце, калі вы:

  • навучаецеся ў Мінску ці не пазней за год таму скончылі вучобу;
  • ахвотна дыскутуеце з калегамі і цікавіцеся актуальнымі праблемамі;
  • добра валодаеце нямецкай мовай (узровень – не ніжэй за B1).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праекце бясплатны. Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца. Па сканчэнні праекту ўдзельнікі павінны напісаць эсэ-водгук.

З усімі пытаннямі звяртайцеся да спадарыні Наёмі Хюнэкі-Браун, лектару фундацыі Роберта Боша ў Мінску: niome.huenekebrown@gmail.com.

Калі вас зацікавіла гэтая магчымасць, дашліце запоўнены фармуляр да 21 сакавіка 2016 года на адрас niome.huenekebrown@gmail.com.

З папярэдняй праграмай можна пазнаёміцца па спасылцы.