Розніца паміж фашызмам і нацызмам: семінар у Баранавічах
- 03.12.2015
- Семінары

- усе зацікаўленыя
- Баранавічы
- 5 снежня 2015
- беларуская, руская
- 04.12.2015
5 снежня ў Баранавічах адбудзецца семінар, падчас якога ўдзельнікі абмяркуюць, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.
Чаго чакаць ад семінара
Удзельнікі пагавораць пра тое, што такое сучасны фашызм і фашызойдныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа атрымаецца высветліць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з’яўляюцца адказам сучасным выклікам чалавецтву.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 3 снежня ўключна. Пра месца паведамяць пасля запаўнення анкеты.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.