Са смартфонам у руках: трэнінг па стварэнні відэа-кантэнта

68

ААР «Дзедзіч», у межах кампаніі «О, Балоння!», запрашае студэнтаў брэсцкіх вну на бясплатны трэнінг па стварэнні відэа-кантэнта.

Калі: 12 лістапада 2018 года.
Дзе: Брэст.

Трэнер – відэограф і SMM-спецыяліст Васіль Бялько.

Увесь працэс відэа-прадакшну і прасоўвання ў сацсетках Васіль ведае дасканала, бо займаецца гэтым ужо пяць гадоў. Ён здымае відэа як для некамерцыйных арганізацыяў і медыяў, такіх як анлайн-часопіс «Ідэя», The Village Беларусь, KYKY.ORG, гэтак і рэкламныя прома-ролікі, а таксама справаздачы з мерапрыемстваў.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца пра:

  • уводзіны ў відэа-прадакшн: актуальныя трэнды і разбор паспяховых кейсаў;
  • здымкі на смартфон: як зрабіць якаснае відэа, калі няма камеры за 2000$;
  • пост-прадакшн: прыёмы і праграмы для мантажу;
  • спецыфіку працы з відэа ў сацсетках: куды і як публікаваць, каб набраць прагляды.

Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна тут.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.