Сацыяльная гульня “Іншы погляд”

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» запрашаюць усіх на сацыальную гульню «Іншы погляд».

27 ліпеня 17:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Кастрычніцкая, 19) Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» праводзіць сацыяльную гульню «Іншы погляд». Уваход вольны, па рэгістрацыі (да 25.07). 

Усе мы розныя. Але ці адчувалі вы сябе на месцы іншых?

На гульні ў удзельнікаў будзе магчымасць адчуць сябе ў ролі іншых людзей, адчуць іх праблемы, падумаць, як яны, і адчуць такія ж эмоцыі. Гульня дапамагае адкрыць для сябе новыя рэчы, новых людзей і пераасэнсаваць сябе.

Падчас гульні ўдзельнікі адкажуць на пытанні, што такое стэрэатыпы і адкуль яны бяруцца?

Рэгістрацыя на гульню абавязковая. Колькасць месцаў абмежаваная. Дэдлайн: 25 ліпеня 23:59. Зарэгістравацца можна тут.

Мерапрыемства ў Facebook.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!». Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрства з НДА KulturosAmbasada – пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.