Сацыяльны хакатон Creator 2.0

Жывая бібліятэка запрашае на міжнародны сацыяльны хакатон па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю – CREATOR 2.0.

Мерапрыемства адбудзецца 18-24 кастрычніка 2020 у Маскве. 

Працоўная мова: руская

Удзельнікі атрымаюць інфармацыйную і экспертную падтрымку ў сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю, а таксама прааналізуюць сусветны досвед у галіне працаўладкавання людзей з інваліднасцю.

У якасці запрошаных экспертаў і экспертак выступяць прадстаўнікі міжнародных і расійскіх кампаній, спецыялісты профільных НКА і міністэрстваў. 

Хто зможа прыняць удзел:

  • кандыдаты ва ўзросце ад 21 да 45 гадоў з камерцыйных, некамерцыйных і дзяржаўных арганізацый;
  • тыя, хто працуе ў накірунку  працаўладкавання людзей з інваліднасцю;
  • тыя, хто гатовы ўкараняць новыя рашэнні ў сябе ў арганізацыях і адукаваць іншых; 
  • тыя, хто зацікаўлены ў прафесійным развіцці і ва ўкараненні метадаў нефармальнай адукацыі ў маладзёжную працу сваёй арганізацыі і краіны.

Праект дасяжны для людзей з інваліднасцю і без.

Унёсак за ўдзел у трэнінгавым курсе складае 2000 расійскіх рублёў (25 EUR) з удзельніка.

Выдаткі на пражыванне, харчанне, афармленне візы пакрываюцца цалкам. Дарожныя выдаткі пакрываюцца згодна з лімітамі праграмы, у залежнасці ад адлегласці, якую ўдзельнік пераадольвае, каб дабрацца да мерапрыемства. У асобных выпадках для людзей з інваліднасцю можа быць прапанавана  фінансавая падтрымка на ўдзел асістэнта. 

Дэдлайн падачы заявак: да 31 ліпеня (уключна).

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць  форму на сайце.

Пошта для пытанняў: iplanet@fond-deystvuy.ru