Сацыяльныя і аўдыявізуальныя медыі ў дапамогу НДА: семінар у Марока

Семінар “Сацыяльныя і аўдыявізуальныя медыі ў дапамогу НДА” запрашае да ўдзелу.

Калі: 22-26 траўня 2017 года.
Дзе: Маракеш, Марока.

Семінар накіраваны на тое, каб падвысіць майстэрства выкарыстання новых медыяў для працы з моладдзю і прадпрымальнікамі з дапамогай розных фарматаў, такіх як ТБ, кіно, фота ці відэа, сацыяльных сетак.

Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, трэнеры, моладзевыя лідары, работнікі з моладдзю.

Задачы семінары:

  • навучыцца выкарыстоўваць новыя медыі як моцны інструмент у прадпрымальніцкім свеце;
  • практыкаваць працу з медыямі ў групавым кантэксце;
  • пашырыць досвед працы з моладдзю ў розных тыпах медыяў, а таксама абудзіць інавацыйнае мысленне і крэатыўнасць;
  • развіць спецыфічныя навукі ў новых медыях.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае кошт пражывання, харчавання, мясцовага транспарту. Выдаткі на праезд у Марока ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 17 красавіка 2017 года.