Сацыяльныя інтэрны шукаюць папаўненне

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” (“БелАЮ”) запрашае на стажыроўку моладзь ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.

Калі: кастрычнік 2017 – травень 2018 года.
Дзе: Беларусь.

Праграма прадугледжвае неаплочваемую працу ў якасці спецыяліста і мэнэджара на 0,2 стаўкі (каля 8 гадзінаў на тыдзень) па гнуткім і зручным для стажора графіку.

Праца можа праходзіць у офісе Сакратарыята “БелАЮ” і / або дыстанцыйна. Удзельнікі праграмы могуць абраць адзін з кірункаў для стажыроўкі. Унёсак за ўдзел у стажыроўцы на базе Сакратарыята РГА “БелАЮ” – 50 рублёў.

Этапы праходжання стажыроўкі:

  • азнаямленчы (узровень – “асістэнт”).
    Перыяд: кастрычнік 2017 году.
    Змест: знаёмства з дзейнасцю арганізацыі, навучанне, выкананне заданняў для развіцця прафесійных кампетэнцый.
  • дзейсны (узровень – “мэнэджар”).
    Перыяд: лістапад 2017 – сакавік 2018 году.
    Змест: самастойная праца ў арганізацыі па абраным напрамку для дасягнення мэты праходжання стажыроўкі і развіцця прафесійных кампэтэнцый.
  • этап самарэалізацыі і творчасці (ўзровень – “прафесіянал”).
    Пэрыяд: красавік-травень 2018 году.
    Змест: увасабленне прафесійных ініцыятыў, мерапрыемстваў або праектаў у межах абранага кірунку.

Падчас праходжання стажыроўкі “БелАЮ” гарантуе: асобнае працоўнае месца з аргтэхнікай, падлучанае да інтэрнэту ў офісе арганізацыі; гарбату і каву; магчымасць удзелу ў мерапрыемствах “БелАЮ” і партнёраў; справаздачныя дакументы аб праходжанні практыкі па праграме навучання ў ССНУ або ВНУ (пры неабходнасці); пасведчанне аб праходжанні стажыроўкі з указаннем атрыманых кампетэнцый і вынікаў працы.

Для ўдзелу неабходна не пазней за 25 верасня 2017 года запоўніць заяўку. Адабраныя кандыдаты пройдуць сумоўе ў Сакратарыяце РГА “БелАЮ”. На кожны напрамак будзе залічана 1-3 стажоры, астатнія будуць дададзеныя ў ліст чакання.

З пытаннямі адносна праграмы “Сацыяльныя інтэрны-6” звяртайцеся па тэлефоне +37529 7767006 (Вольга).