Сацыяльныя сеткі і месэнджары: навучальны курс

Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ і сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі – пра гэта вы даведаецеся падчас курса «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ».

Калі: 23 верасня – 25 лістапада 2017 года (раз на тыдзень па суботах).
Дзе: Мінск (апошняя сесія – Вільня).

Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка:

  • прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і месэнджары;
  • правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting;
  • стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і месэнджарах;
  • асаблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
  • мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
  • пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
  • аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.

Асноўны трэнер курса – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Пасля заканчэнне курса слухачы будуць ведаць:

  • якімі бываюць сацыяльныя сеткі і месэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
  • якія месэнджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
  • як скарыстаць новыя медыя для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
  • як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
  • як з дапамогай смартфона ствараць мультымедыйны кантэнт для сацыянальных сетак;
  • за што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы;
  • як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
  • як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
  • якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
  • як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
  • як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
  • як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.

Каму будзе цікава:

SMM-менеджэрам рэдакцый СМІ; журналістам, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты і групы ў сацыяльных сетках.

Заяўка павінна ўтрымліваць кароткі расповед пра сябе, абгрунаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе, спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 верасня. Заяўкі трэба дасылаць на baj@baj.by.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.