Сагрэцца цяплом ідэй з BrainHUB

Пляцоўка «Press Club Belarus» прымае новы адукацыйны каворкінг BrainHUB!

У праграме:

  • 2 дні адукацыйнага каворкінгу;
  • кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) з актыўным удзелам трэнераў і лектараў
  • тэмы: лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; стратэгічнае планаванне і мэнэджмент; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя;
  • цімбілдынгі і насычаная культурная праграма ў канцы кожнага з адукацыйных дзён у межах “ArtSiadziba Afterparty”.

Лектары менскага «BrainHUB»:

  • Вольга Шпарага, кіраўнік “ECLAB” и рэдактар часопіса “Новая Эўропа”;
  • Алесь Плотка, кансультант па развіццю лакальных супольнасцей;
  • Павел Быкоўскі, медыя эксперт і журналіст;
  • Аляксей Купрэяў, эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі «UFOX».

Адмыслова запрошаныя госці: кіраўнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус; дырэктар Цэнтра культурнага мэнэджменту, кіраўнік праектаў “Школа супергерояў” і “Горад” Надзея Ількевіч, а таксама блогер и фатограф Антон Матолька.

Профіль удзельніка:

  • Вы з’яўляецеся прыхільнікам таго, каб моладзь актыўна брала ўдзел у грамадскім, культурным і сацыяльным жыцці Беларусі;
  • Вы можаце прапанаваць нешта канструктыўнае, ці можаце працаваць у камандзе ды не пасуеце перад першымі складанасцямі;
  • Вы пунктуальны і адказны чалавек.

Час: 23-24 красавіка. Месца: Press Club Belarus.

Удзел у праграме абсалютна бясплаты, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 красавіка 2016 года. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

Больш парабязнасцей можна атрымаць на старонцы праекта ці непасрэдна ад арганізатараў.