Сакавіцкі снегапад … літоўскіх стыпендый!

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы прапаноўвае тры розныя стыпендыі на 2016 — 2017 акадэмічны год.

Стыпендыі:

  • кароткатэрміновыя навучальныя візіты (розныя напрамкі);
  • даследванні;
  • вывучэнне культуры ды мовы Літвы.

Працягласць і ўмовы:

  • першая і трэцяя  стыпендыі — 10 месяцаў для бакалаўраў, магістрантаў і дактарантаў (мінімальна — 5 месяцаў);
  • другая стыпендыя — 10 месяцаў для дактарантаў і 10 месяцаў для выкладчыкаў і даследчыкаў (мінімальна — 1 месяц).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець статус студэнта (два гады за плячыма, але не апошні курс), выкладчыка ці даследчыка;
  • пацвердзіць валоданне ангельскай мовай (сертыфікат);
  • атрымаць дазваленне ад навучальнай установы Літвы;
  • для вывучэння Літвы — заняткі літоўскай мовы ў беларускім універсітэце будуць плюсам.

Фінансавыя ўмовы:

Літоўскі бок пакрывае выдаткі на вучобу. Штомесячныя стыпендыі:

  • навучальныя візіты: стыпендыі ад Рэспублікі Беларусь + 228 еўра ад Літвы;
  • даследванні — спансуюцца таксама Рэспублікай Беларусь, ад Літвы — 456 еўра для выкладчыкаў і даследчыкаў, 228 еўра — для дактарантаў;
  • вывучэнне культуры ды мовы Літвы: студэнты — 570 еўра ад Літвы, выкладчыкі і даследчыкі — 950 еўра.

Астатнія выдаткі (харчаванне, жыллё) стыпендыят бярэ на сябе.

Як падацца

Неабходныя дакументы трэба сабраць у двух экзэмплярах ды даслаць (па пошце ці праз е-mail) наступным чынам: першы экзэмпляр (арыгінал) — да Фундацыі студэнцкіх абменаў і падтрымкі студэнтаў, другі (копію) — да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, непасрэдна Герману Артамонаву.

Дэдлайн падачы заяўкі — 1 красавіка 2016 г.

Больш падрабязную інфармацыю пра стыпендыі, а таксама кантакты для ліставання можна знайсці тут і тут.

Глядзіце таксама: