Самаабарона і ассертыўнасць: заняткі Wen-Do

Назва Wen-Do паходзіць ад спалучэння ангельскага слова «women» – «жанчыны» і японскага «do» – «дарога» і літаральна азначае «Дарога жанчын». Гэта комплекс самаабароны і ассертыўных тэхнік, створаны для жанчын, які ўключае інфармацыю пра гендэр і сацыялізацыю, пра механізмы прыгнёту і гвалту ў патрыярхальным грамадстве. У сацыяльна-палітычным кантэксце Wen-Do робіць нас больш адчувальнымі да дыскрымінацыі і гвалту па розных прыкметах.

Галоўнай мэтай Wen-Do з’яўляецца ўмацаванне пазіцый жанчын: узмацненне пачуцці іх уласнай годнасці і паляпшэнне магчымасці абараняцца ад фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага, эканамічнага гвалту.

Падчас 16-гадзінных заняткаў базавага курсу ў удзельні_ц ёсць магчымасць вывучыць свае сілы і здольнасці, а таксама паспрабаваць новыя, ассертыўныя спосабы паводзін. Курс уключае ў сябе заняткі з вобласці эфектыўнага зносін і вырашэння праблем, выкарыстоўваюцца сімулятыўныя практыкаванні, ролевыя гульні, дыскусіі ў групах. У галіне фізічнай самаабароны удзельні_цы знаёмяцца і практыкуюцца ў розных тэхніках, а таксама вучацца, як абараняцца ў небяспечнай сітуацыі, “выкарыстоўваючы” сваё цела і голас.

Заняткі праводзяць кваліфікаваныя трэнер_кі. Удзельні_цамі з’яўляюцца дзяўчынкі, дзяўчаты, падлеткі, жанчыны, а таксама людзі, якія маюць вопыт жаночай сацыялізацыі. У занятках удзельнічаюць людзі з розным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, у рознай фізічнай форме, з рознымі асаблівасцямі (у тым ліку якія маюць інваліднасць).

Wen-Do для цябе, калі:

  • Ты хочаш перастаць адчуваць сябе бездапаможн_ай і безабаронн_ай ў грамадскіх месцах, на вуліцы, на вучобе, на працы, дома;
  • Ты хочаш адчуць сваю ўласную фізічную сілу, пачуць свой голас, вызваліць дыханне і ўбачыць свае магчымасці і рэсурсы больш выразна;
  • Ты хочаш палепшыць свае навыкі ў вобласці: прыняцця рашэнняў, эфектыўных, паслядоўных, ассертыўных зносін, распазнання і рэагавання на сітуацыі парушэння тваіх межаў, дыскрымінацыі і гвалту па прыкмеце полу і іншых прыкмет;
  • Ты хочаш палепшыць навыкі фізічнай самаабароны.

Наступны трэнінг Wen-Do, зарганізаваны ОО “Радислава” / NGO Radislava, пройдзе ў Мінску 2-3 чэрвеня.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку. Вырашальным фактарам залічэння ў групу з’яўляецца чарговасць прынятых заявак. Колькасць месцаў абмежавана.

Абавязковы ўдзел ва ўсіх 16-гадзінах заняткаў (курс падзелены на два дні, па 8 акадэмічных гадзін кожны дзень – з 10.00 да 16.00 з двума перапынкамі), гэта звязана з пэўным працэсам і непажадана прапускаць якія-небудзь яго элементы (спазняцца, сыходзіць падчас заняткаў і г.д.).