Самая незвычайная ў свеце сустрэча маладых талентаў

Моладзь сёняшняга дня можа дасягаць немагчымага! Unleash 2016 збярэцца ў чэрвенi на першую сустрэчу, арганiзаваную моладзевай асацыяцыяй Pangea, у самым сэрцы Мадрыда, каб абудзiць унутраныя таленты i патэнцыял!

Першапачатковая задача канферэнцыi – даказаць свету, што змяненнi могуць быць дасягнутыя праз раскрыццё ўнутранага таленту кожнага з чатырохсот удзельнікаў. Гэтаму абяцаюць дапамагчы сустрэчы з моладзевымi лiдарамi, «энергетычны» фестываль i шмат iншага.

Перыяд – 8-10 чэрвеня 2016 года. Лакацыя – Мадрыд, Гішпанія.

Патрабаваннi да кандыдатаў

Кандыдаты на ўдзел у фестывалi павiнны быць ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Калі вы жадаеце ўзяць у кампанію каго-небудзь старэйшага, проста напішыце на е-адрас hello@pangeaofficial.com, пазначыўшы ў тэме ліста “U2016 Company to event”.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 49 еўра.

Падаць заяўку можна наўпрост па спасылцы.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 г.

Больш падрабязнасцей шукайце, калі ласка, па гэтай спасылцы.