Саміт для маладых лідароў, якія зменяць свет

Маладых лідараў запрашаюць на саміт ChangemakerXchange, мэта якога – пазнаёміць удзельнікаў, навучыць іх супрацоўнічаць ды ладзіць сумесныя ініцыятывы.

Калі: 27 верасня – 1 кастрычніка 2018 года.

Дзе: Грэцыя.

Саміт будзе мець нефармальны фармат, арыентаваны на зносіны, знаёмства, навучанне. Асноўныя тэмы – вырашэнне канфліктных сітуацый (інструменты, падыходы), паляпшэнне жыцця, навыкі супрацоўніцтва і гэтак далей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • грамадзянства адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
  • удзельнікі павінны кіраваць альбо быць заснавальнікамі ці са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо працуе;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт да месца і назад, пражыванне, харчаванне. Арганізацыйны ўнёсак – 100€.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.