Саміты лічбавай ідэнтычнасці: абірай любы

Саміт лічбавай ідэнтычнасці запрашае ў Парыж і Лос-Анджэлес.

Мерапрыемствы пройдуць 14-15 траўня 2018 года ў Парыжы і 12-14 верасня ў Лос-Анджэлесе.

Тэма саміту – “Сіла прадбачання”. Ён прапануе магчымасць пазнаёміцца ​​з маладымі лідарамі, якія працуюць у галіне праверкі сапраўднасці і барацьбы з махлярствам. Атмасфера і багаты кантэнт, прадстаўлены на саміце, ствараюць выдатную платформу для абмеркавання трэндаў, праблем і інавацый.

Будучыня лічбавай ідэнтычнасці надыходзіць цяпер. Вельмі важна ведаць, якія атрыбуты асобы кліента з’яўляюцца важнымі. Неабходна выкараняць махлярства яшчэ да яго ўзнікнення.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя тэмай саміту. Таксама шукаюцца спікеры, якія маглі б агучыць свае ідэіЁдаследаванні на наступныя тэмы:

  • Ідэнтыфікацыя і аўтэнтыфікацыя;
  • Кібербяспека і кіраванне рызыкамі;
  • Мабільныя і трансмежныя плацяжы;
  • Альтэрнатыўныя плацяжы;
  • Мабільная бяспека;
  • Электронная камерцыя / мабільная камерцыя.

Усе жадаючыя быць спікерамі павінны запоўніць заяўку, падаць кароткае апісанне працы (400-1000 словаў) і даць арыгінальную працу на англійскай мове. Усе пытанні можна дасылаць на ангельскай на info@digitalidentitysummit.com.

Рэгістрацыя для зацікаўленых удзельнікаў бясплатная: на саміт у Парыжы і на саміт у Лос-Анджэлесе.

Дэдлайн – 1 траўня 2018 года.

Паводле by.odb-office.eu