Сайт Adukacyja.info – чэмпіён грамадзянскай супольнасці!

Гэта здарылася! Сайт Adukacyja.info стаў чэмпіёнам грамадзянскай супольнасці!

Цягам двух тыдняў 114 экспертаў-прафесіяналаў думалі ды разважалі, каго назваць лепшымі ў дзевяці намінацыях: “Грамадскі лідар года”, “Новая ініцыятыва”, “Рэгіянальная падзея”, “Партнёрства года”, “Гарбуз года”, “Крэатыў года”, “Медыя / журналіст года”, “Кампанія года” і “Найлепшы сайт НДА”.

І мы перамаглі – сталі лепшым сайтам НДА! Дзякуем, нашы любімыя чытачы, дзеля каго мы стараемся і робім нашу любімую справу!

Мы ўпэўненыя, што наступны год будзе яшчэ больш плённым, паспяховым і адукацыйным. Адукацыя – стыль жыцця назаўсёды!

Падрабязнасці, па традыцыі, можна даведацца  па спасылцы.