Сцэнічныя чытанні п’ес драматругаў-пачаткоўцаў


20 і 21 кастрычніка Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на прэзентацыю новых п’ес, напісаных у рамках лабараторыі для пачаткоўцаў драматургаў «Адкрывачка».
Куратар лабараторыі – драматург Дзмітрый Багаслаўскі.

20 кастрычніка:
12.00 «Паляванне на зайца» (драматург П. Сяргеева, рэжысёр Е. Давідзенка)
15.00 «Я забылася, чаму стала тваёй жонкай» (драматург Д. Кулік, рэжысёр П. Дабравольская)
18.00 «#КарманныяЭмоцыі» (драматург А. Кулакоў, рэжысёр В. Зяленскі)

21 кастрычніка:
12.00 «Усё нармальна» (драматург В. Хмель, рэжысёр А. Якаўлева)
14.00 «З чаго б пачаць» (драматург А. Пятрыніч, рэжысёр А. Аляшкевіч)

Уваход вольны, запіс па тэлефоне +375296463836, Анастасія.

Адрас: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44).