Schwarzman Scholars: стыпендыя для маладых лідараў

Універсітэт Цыньхуа запрашае студэнтаў з усяго свету на гадавую праграму “Глабалістыка” са спецыялізацыяй на эканоміцы/бізнэсе, палітыцы ці міжнародных дачыненнях.

Калі: 2019 – 2020.
Дзе: Пекін, Кітай.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная першая ступень навучання па профільнай спецыяльнасці;
  • узрост ад 18 да 29 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анлайн-заяўка;
  • транскрыпт акадэмічных поспехаў;
  • рэкамендацыйныя лісты (ў электронным выглядзе);
  • відэа працягласцю да 1 хвіліны, дзе кандыдат прадставіць сябе (вельмі рэкамендавана, але не абавязкова);
  • тры эсэ: Personal Statement, Leadership Essay, Current Affairs Essay;
  • CV.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне, трэвел-грант, выдаткі на падручнікі і ноўтбук (калі патрэбен) і падарожжы па Кітаю. Ттаксама будзе выдавацца стыпендыя у памеры $3,500.

Дэдлайн – 26 верасня 2019 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.