Science slam у Мінску: варкшоп і конкурс

DAAD запрашае прыняць удзел у конкурсе навуковага слэма “Falling walls”, а таксама падрыхтавацца да ўдзелу падчас варкшопу.

Калі: 26 траўня 2018 года.
Дзе: Мінск, Ленінградская 20 – 405.

Каму будзе цікава:

  • тым, хто ладзіць даследаванні ў сваёй навуковай сферы;
  • тым, хто можа даступна і хутка расказаць пра свой даследчы праект;
  • тым, хто не баіцца сцэны і можа выступіць на рускай і ангельскай мове;
  • студэнтам і выпускнікам універсітэта.

25 траўня, падчас варкшопу, дасведчаны трэнер дапаможа кожнаму зрабіць свае выступленне больш прафесійным.

Пераможца атрымае магчымасць прадставіць Беларусь восенню 2018 года – падчас міжнароднага конкурса (калі выступленне будзе на ангельскай мове).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Susanne Bandau (тел. +375172095990, daad-bsu@yandex.by) альбо да DAAD-лектара вашага ўніверсітэта.

Дэдлайн падачы заяўкі – 2 траўня 2018 года.