Шанец павучыцца ў Інданэзіі

DARMASISWA- гэта стыпендыяльная праграма для замежных студэнтаў з краін, якія маюць дыпламатычныя зносіны з Інданэзіяй. У межах праграмы можна вывучаць бахасу (інданэзійская мова), мастацтва і культуру. Удзельнікі могуць выбраць для навучання універсітэты са спісу ў розных гарадах Інданэзіі.  Праграма арганізуецца Міністэрствам адукацыі і культуры сумесна з Міністэрствам замежных справаў Інданэзіі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пажадана студэнты;
  • скончаная сярэдняя адукацыя альбо яе эквівалент;
  • узрост 17-35 гадоў;
  • здольнасць камунікаваць па-ангельску і дадаткова на мове бахаса (падцвярджаецца сертыфікатам TOEFL/TOEIC/IELTS альбо іншым, калі прымяніма);
  • добры стан здароў’я, падцверджаны медыцынскім сертыфікатам;
  • ня быць у шлюбе;
  • мець базавыя веды ў сферы, у якой плануецца навучанне.

Неабходныя дакументы:

  • рэзюме;
  • медыцынскі сертыфікат;
  • пашпарт, дзейсны як мінімум 18 месяцаў пасля прыбыцця ў Інданэзію (прыблізна 1 жніўня 2018);
  • рэкамендацыйны ліст з навучальнай/прафесійнай установы на афіцыйным бланку і з подпісам (па-ангельску);
  • апошняя акадэмічная выпіска і сертыфікат (па-ангельску);
  • сертыфікат валодання мовай (калі прымяніма);
  • іншыя сертыфікаты, якія адносяцца да сферы навучання (калі прымяніма);
  • эссэ пра мэту навучання (па-ангельску альбо на мове бахаса, максімум 500 словаў).

Спіс універсітэтаў, у якіх магчыма навучанне.

Даведацца падрабязнасці пра стыпендыю.

Падаць заяўку анлайн

Дэдлайн: 18 лютага 2018