Шчыльна і шчыра пазнаёміцца з ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў на вясеннія Дні адчыненых дзвярэй у Вільні.

Перыяд – 19-25 сакавіка 2016 г.

Старшакласнікі могуць узяць удзел як у поўным (19-25 сакавіка), так і ў скарочаным (19-20 сакавіка) фармаце імпрэзы. Удзельнікам першага фармату прапануюць цягам тыдня наведаць лекцыі і семінары на іх густ, далучыцца да студэнцкага жыцця ўніверсітэта. Таксама для іх прадугледжана інтэнсіўная культурная праграма, якая ўключае экскурсіі па Вільні і культурна-адукацыйныя імпрэзы.

19 сакавіка ў вучэбным корпусе ЕГУ адбудзецца традыцыйная выстава бакалаўрскіх праграм, дзе кожны зможа даведацца ўсе падрабязнасці пра навучанне ва ўніверсітэце ад выкладчыкаў, адміністрацыі, студэнтаў і выпускнікоў.

Таксама 19-20 сакавіка ёсць магчымасць здаць уступныя экзамены па замежных мовах (ангельская, французская ці нямецкая), эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі можна будзе пасля выкарыстаць падчас паступлення ў ЕГУ.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы.

З усімі пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, на е-адрас recruitment@ehu.lt.

Дэдлайн – 28 лютага.