Шчырыя размовы пра размеркаванне

Жывая Бібліятэка і Youth Labour Rights запрашаюць на Шчырыя размовы пра размеркаванне.

Калі: 10 траўня 2018, 18:30.
Дзе: Культ. цэнтр “Корпус”, г. Мінск, праспект Машэрава, 9, корпус 8

Героі і гераіні сустрэчы – былыя выпускнікі і выпускніцы беларускіх універсітэтаў, якія сутыкнуліся з працэдурай размеркавання. Але лёс іх склаўся па-рознаму. Хтосьці пабраўся шлюбам, каб пазбегнуць размеркавання, хтосьці прыняў рашэнне і паехаў працаваць у вёску. Для адных размеркаванне стала добрай магчымасцю атрымаць досвед працы, а для іншых – барацьбой за жаданую даведку аб вольным працаўладкаванні (нават праз суд).

“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя ці Гераіню, запісваюцца да яго/яе і размаўляюць 20-30 хвілін.

Падчас мерапрыемства таксама будзе магчымасць атрымаць індывідуальную юрыдычную кансультацыю па пытаннях размеркавання. Колькасць кансультацый і месцаў на мерапрыемстве абмежаваная, таму трэба папярэдне зарэгістравацца.