“Школа адукатараў” шукае ўдзельнікаў

“Школа адукатараў” шукае зацікаўленых удзельнікаў – прадстаўнікоў беларускіх арганізацый лы ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, каб дапамагчы развіць свае трэнерскія кампетэнцыі.

Навучанне пройдзе са жніўня па снежань 2016 года. Кожная Школа складаецца з чатырох пяцідзённых семінараў.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца па 25 ліпеня 2016 года. Пры адборы ўдзельнікаў прыярытэт будзе аддавацца прадстаўнікам арганізацый грамадзянскай супольнасці з рэгіёнаў, якія маюць трэнерскі досвед.

Падчас навучання ўдзельнікі набудуць веды па тэмах:

  • «Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў»;
  • «Ключавыя прынцыпы і падыходы да дызайну адукацыйных праграм»;
  • «Метады нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;
  • “Ацэнка эфектыўнасці праграм нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;

Арганізатары плануюць, што вынікам доўгатэрміновага навучання стане стварэнне «Клуба адукатараў» – супольнасці выкладчыкаў, трэнераў, андрагогаў, якое будзе спрыяць павышэнню ўстойлівасці і эфектыўнасці іх дзейнасці, абмену досведам і лепшымі практыкамі. Клуб стане месцам для абмеркавання актуальных тэм сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, а таксама пляцоўкай прадастаўлення адукацыйных паслуг для грамадзян, уключаючы групы насельніцтва, схільныя да рызыкі сацыяльнага выключэння.

Правядзенне “Школы адукатараў” стала магчымым дзякуючы праекту “Вучыцца, каб дзейнічаць» (што фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Звяза і DVV International), мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванне грамадзянскага ўдзелу.

Дадатковая інфармацыя:

  • +375 29 318 77 18 (Кацярына);
  • ngofest2016@gmail.com, а таксама на adukatar.net.