Школа барацьбы з карупцыяй ад Transparency International

8-14 ліпеня 2019 года Transparency International ладзіць штогадовы трэнінг па барацьбе з карупцыяй і справаздачнасці “School на Integrity” для будучых лідараў. Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці даць ім магчымасць распрацаваць уласныя падыходы ў гэтай галіне. З 2010 года школа прыняла больш за 1000 моладзевых лідараў з амаль 120 краін свету.

Калі:  з 8 па 14 лiпеня 2019 года

Дзе: Вільня, Літва

Каго шукаюць:

Школа запрашае студэнтаў старэйшых курсаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў.

Фінансавыя ўмовы:

Кошт удзелу ў школе складае 750 еўра і ўключае плату за навучанне, навучальныя матэрыялы, пражыванне, харчаванне і пазакласныя мерапрыемствы. Заяўнікі з некаторых краін, у тым ліку Беларусі, могуць атрымаць поўную стыпендыю, якая пакрывае транспартныя выдаткі, навучанне і пражыванне. прэтэндэнты на стыпендыю павінны падаць заяўку загадзя. Некаторыя заяўнікі змогуць атрымаць частковую сыпендыю, якая пакрывае толькі частку выдаткаў.

Як падацца:

  • Тэрмін падачы заявак для прэтэндэнтаў на поўную стыпендыю – 30 красавіка 2019 года. Кандыдаты, якія прэтэндуюць на атрыманне стыпендыі, даведаюцца пра вынікі адбору да 20 мая 2019 года.
  • Тэрмін для прэтэндэнтаў на частковую стыпендыю і нестыпендыяльных заявак – 20 мая 2019 года. Кандыдаты даведаюцца пра вынікі адбору на працягу трох тыдняў пасля дасылання, да 10 чэрвеня 2019 года.

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць і адправіць электронную форму заяўкі (па спасылцы). Звярніце ўвагу, што заяўка ўключае, апроч іншага, CV і матвацыйны ліст (не больш за 500 слоў).

Крыніца – тут.