Школа БНБ_Банка чакае на заяўкі!
- 16.11.2017
- студэнты сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў
- Беларусь
- 2017 - 2018
- беларуская, руская
- 31.12.2017
- bnb.by
Беларускі народны банк запрашае студэнтаў сярэдніх і вышэйшых устаноў адукацыі на заняткі ў Школу БНБ-Банка.
Заняткі будуць праходзіць па двух напрамках:
- абслугоўванне прыватных і карпаратыўных кліентаў (працягласць праграмы – два месяцы);
- арганізацыя касавай працы (працягласць – 2-3 месяцы).
Лепшых студэнтаў запросяць на стажыроўку з магчымасцю далейшага працаўладкавання ў БНБ-Банке альбо ў кампаніях-партнёрах.
Каб трапіць на адну з праграм, трэба спампаваць анлайн-заяўку на сайце праграмы, запоўніць яе і даслаць на uc@bnb.by. Пасля паспяховага сумоў’я ўдзельнікаў запросяць на заняткі.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: