Школа дыпламатыі ў Бухарэсце

Калі: 23-29 ліпеня 2018 года.
Дзе: Бухарэст, Румынія.

Праграма скаладаецца з семінараў і практычных заняткаў, згрупаваных у некалькі модуляў. Тэматыка сёлетняй школы – “Дыпламатыя 21 стагоддзя: старыя нюансы і новыя перспектывы”. Праект скіравана на паглыбленне і замацаванне ведаў пра ўзаемасувязь паміж праблемамі, з якімі сутыкаецца свет.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць нядаўнім выпускніком вну ці маладым спецыялістам;
  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу складае 130 еўра без пражывання і 180 еўра – з пражываннем. У гэтую суму ўваходзяць абеды, гатэль, кава-брэйкі, сертыфікат удзельніка і доступ да пэўных публічных мерапрыемстваў.

Адбор удзельнікаў праходзіць штотыдзень. Удзельнікі мусяць цягам тыдня аплаціць удзел пасля атрымання падцверджання па элетроннай пошце.

З пытаннямі можна пісаць на е-адрас summerschool@unyotuth.ro.

Для таго каб стаць удзельнікам, неабходна зарэгістравацца тут.

Дэдлайн – 5 ліпеня 2018 года.