Школа лідарства і дыпламатыі чакае ў Злучаных Штатах

Школа лідарства і міжнароднай супрацы Hansen запрашае на летнюю праграму ў ЗША.

Перыяд – 29 чэрвеня – 25 ліпеня 2017 года. Лакацыя – Сан-Дыега, ЗША.

Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў з інструментамі лідарства, якія яны змогуць ужыць у сваіх краінах. Яна факусуецца на стварэнні міжнароднай суполкі маладых стыпендыятаў, якія выкарыстаюць летні досвед як фундамент для будучага сяброўства і паразумення.

Удзельнікаў чакаюць трэнінгі па цім-білдзінгу, публічным выступленні, перамовах, медыяцыі і сумеснай працы па вырашэнні міжнародных праблем.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам 3-4 курсаў;
  • ці з’яўляцца аспірантам, якія вывучаюць міжнародныя стасункі, міжнародную дыпламатыю, міжнароднае эканамічнае развіццё;
  • узрост – 20-25 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама вяртаюць кошт авіяквіткоў (не больш за 500 даляраў).

Падаць заяўку можна на сайце. Дэдлайн – 6 студзеня 2017 года.

Напрыканцы школы кожны атрымае сертыфікат.

Перавага будзе на баку тых студэнтаў, хто ніколі не быў у ЗША.