Школа мультымедыйнай сацыяльнай журналістыкі і сторытэлінгу

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў (IBB) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны запрашае журналістаў і журналістак беларускіх мэдыя прыняць удзел у Школе мультымедыйнай сацыяльнай журналістыкі і сторытэлінгу.

Калі: травень, ліпень, лістапад 2018 года.
Колькасць: тры двухдзённых трэнінга (чацвер-пятніца).
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў, пр-т Газеты “Праўда” 11.

Таксама запланаваны медаяпалігон (верасень, чацвер-субота) і адукацыйная паездка ў Кіеў (кастрычнік, чацвер-нядзеля).

Галоўная мэта курса – навучыцца знаходзіць герояў сярод уразлівых сацыяльных груп, інфаповады і сацыяльныя прасторы для стварэння яркіх мультымедыйных гісторый, развіць навыкі мультымедыйнага мыслення і даведацца пра новыя фарматы падачы інфармацыі.

Лепшыя публікацыі, якія падрыхтаваны падчас курсу, будуць выдадзены ў выглядзе зборніка, а самыя актыўныя слухачы змогуць пашырыць і ўдасканаліць прафесійныя навыкі падчас адукацыйнай паездкі ў Кіеў.

Удзельнікі атрымаюць:

  • крэатыўныя ідэі па пошуку сацыяльных тэм;
  • магчымасць пазнаёміцца ​​з тымі, хто працуе з уразлівымі групамі ў Беларусі;
  • тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і выбудоўванню структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажу, нарысу і аналітычнага артыкула;
  • актуальны інструментар для прымянення этычных стандартаў і павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў;
  • агляд найноўшых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый;
  • навыкі мультымедыйнага мыслення і працы з рознымі мультымедыйнымі фарматамі (фота-, відэа-, інфаграфіка, інтэрактыў, тэкст).

Каму будзе цікава?

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ (дзяржаўных і недзяржаўных), усе тыя, хто гатовы пісаць больш пра сацыяльна ўразлівыя групы і хоча навучыцца ствараць элементы мультымедыйных гісторый, выбіраць і кампанаваць іх для раскрыцця канкрэтнай тэмы.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць усе выдаткі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 22 красавіка 2018, да 12.00.

Па пытаннях можна звяртацца да Зміцера Дабравольскага: +375 17 207 49 72, dobrovolski@ibb.by

Больш падрабязнасцей па спасылцы.