Школа медыяменеджмента 2018

Распачынаецца прыём заявак на Школу медыяменеджмента 2018 – Віцебск і Брэст.

Калі: верасень – снежань 2018.
Дзе: Віцебск, Брэст.

За 5 месяцаў навучання удзельнікі Школы паглыбяць свае веды і ўменні ў галіне стратэгічнага планавання, кіравання кантэнтам, арганізацыі працы рэдакцыі, навучацца працаваць з вэб-аналітыкай і SEO, распрацоўваць уласную бізнес-канцэпцыю развіцця медыяпраекта, засвояць розныя інструменты манетызацыі.

Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце “змяшанага навучання”: удзельнікі бяруць удзел у чатырох стацыянарных трэнінгах, а таксама выконваюць дыстанцыйна індывідуальныя і групавыя заданні, бяруць удзел у вэбінарах.

Трэнерская каманда Школы складаецца з дасведчаных медыяменеджэраў-практыкаў з Беларусі і Славакіі, якія прайшлі грунтоўную падрыхтоўку па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама па дыстанцыйным навучанні асновам медыяменеджмента.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прадстаўнікі СМІ, іншых медыяпраектаў (у тым ліку медыяпраектаў грамадскіх ініцыятываў), скіраваных на асвятленне важных грамадскіх пытанняў;
  • медыяменеджэры (заснавальнікаў, галоўных рэдактароў, намеснікаў галоўных рэдактароў, кіраўнікоў аддзелаў і іншых асобаў, якія маюць кім кіраваць у межах свайго выдання).
  • перавагу пры адборы будуць мець прадстаўнікі рэгіянальных выданняў.

Праграма Школы распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 жніўня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.