Школа публічнага адміністравання запрашае

Міжнародная асветніцкая праграма Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае новы набор слухачоў.

Праграма накіравана на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання.

Да ўдзелу запрашаюцца мэтанакіраваныя асобы ва ўзросце 25-40 гадоў, якія…

  • жывуць у Беларусі;
  • маюць вышэйшую адукацыю;
  • валодаюць ангельскай мовай;
  • занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, сацыяльнай працы, адукацыі, а таксама бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці.

Праграма складаецца з 4 сустрэч (у Беларусі, Грузіі, Літве і Швецыі) і міжнароднай працы ўдзельнікаў, якая ахоплівае дыскусіі з экспертамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісанне аналітычных эсэ і арганізацыю прэзентацый па тэматыцы школы для “аднадумцаў”.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • грамадзянская актыўнасць: сяброўства з грамадскімі аб’яднаннямі, партыямі, прафесійнымі саюзамі і г.д.;
  • высокая матываванасць;
  • лідарскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць;
  • валоданне ангельскай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі, уключна з пражываннем і харчаваннем. Унёсак ад удзельнікаў складае па 20 еўра на кожную сустрэчу за межамі Беларусі.

Падаць заяўку неабходна да 15 студзеня 2016 года (уключна). Заяўка запаўняецца на ангельскай мове і дасылаецца на е-адрас info@sympa-by.eu.

Больш падрабязнасцей можна адшукаць па спасылцы.