Школа сацыяльнай журналістыкі ІВВ

IBB Minsk запрашае журналістаў на Школы канструктыўнай журналістыкі і сторытэлінга 2020.

Школа журналістаў – бясплатная адукацыйная праграма для журналістаў, якія жадаюць ствараць якасны і сучасны кантэнт пра сацыяльна ўразлівыя групы.

Арганізатары прапаноўваюць:

  • бясплатны ўдзел і пакрыццё выдаткаў на праезд, харчаванне, пражыванне
  • сучасная актуальная праграма: удзельнікі навучацца якасна пісаць тэксты, а таксама атрымаюць навыкі стварэння фота-, відэакантэніа і інфаграфікі
  • праца з НДА: дапамога ў пошуку партнёрскіх кантактаў
  • персанальнае ментарства

  • стыпендыя на рэалізацыю ўласнага праекта

Заяўкі прымаюцца не пазней за 12-00 28 траўня 2020.