Школа журналістыкі ад БАЖ прапануе жывы практычны досвед

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве ў Міжнароднай федэрацыяй журналістаў запрашаюць да ўдзелу ў Школе журналістыкі.

Калі: кастрычнік 2017 – сакавік 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Да ўдзелу найперш запрашаюцца сябры БАЖ і студэнты старэйшых курсаў вну, якія маюць цікавасць да журналістыкі і жадаюць набыць навыкі працы ў медыйнай сферы.

Школа журналістыкі “10 крокаў да якаснай журналістыкі” арыентавана на набыццё практычных навыкаў, неабходных для працы ў СМІ. Заняткі ў школе будуць весці беларускія журналісты-практыкі, якія маюць вялікі досвед працы ў медыях і прайшлі адмысловы трэнерскі курс пад кіраўніцтвам Акадэміі Еўрабачання. Удзел у школе дасць магчымасць набыць новыя веды і навыкі ў працы, а таксама атрымаць рэкамендацыю на ўступленне ў БАЖ.

Тыя, хто пройдуць конкурсны адбор (анкетаванне і сумоўе), будуць залічаны на курс з 10 трэнінгаў па тры дні кожны. Школа стартуе 9 кастрычніка 2017 года і будзе доўжыцца 6 месяцаў. Заняткі будуць праходзіць у Мінску па пятніцах, суботах, нядзелях (не часцей за 2 разы на месяц). Школа прадугледжвае практычныя заданні, удзел у медыйных праектах, персанальныя кансультацыі.

Запоўніць анкету можна да 30 верасня 2017 года.