Школа журналістыкі “Студэнцкай думкі”

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў адкрывае першы набор школы журналістыкі з нуля.

Мэта школы – павышэнне інфармацыйнай пісьменнасці і журналісцкіх навыкаў студэнцтва, засвойванне паняцця “журналістыка”, паляпшэнне валодання асноўнымі жанрамі журналістыкі.

У праграме школы “Студэнцкай думкі”:

  • 8 практычных заняткаў з прамежкавым кантролем вынікаў;
  • 4 прафесіяналы ў якасці лектараў;
  • 2 месяцы штотыднёвай актыўнасці.

Для ўдзелу ў школе досвед у журналістыцы не патрабуецца.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.