Шмат моў – адзін свет: конкурc эсэ і моладзевы форум у Нью-Ёрку
- 09.03.2017
- Іншае

- студэнты
- ЗША
- 25-31 ліпеня 2017
- ангельская, арабская, гішпанская, кітайская, руская, французская
- 16.03.2017
- manylanguagesoneworld.org
60 студэнтаў абіраюць для ўдзелу ў моладзевым форуме ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Калі: 25-31 ліпеня 2017 года.
Дзе: Нью-Ёрк, ЗША
Мэта сустрэчы: стварэнне планаў дзеяння да Павесткі ААН 2030 па ўстойлівым развіцці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты ад 18 гадоў;
- рэкамендацыя супрацоўніка факультэта;
- добрае валоданне адной з афіцыйных моў ААН.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары – ELS Educational Services, Inc. – пакрываюць выдаткі на пералёт, пражыванне і харчаванне.
Каб падацца
Кандыдатам трэба напісаць эсэ (не больш за 2000 слоў), тэма – global citizenship, культурнае паразуменне і роля мультылінгвістычнага грамадства. Эсэ павіна кранаць асабістыя, нацыянальныя і культурныя адметнасці кандыдата. Мова напісання – адна за афіцыйных у ААН: ангельская, арабская, кітайская, французская, руская альбо гішпанская.
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 сакавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.