Шматлікія праграмы магістратуры ў Вышэйшай школе эканомікі

Вышэйшая школа эканомікі (HSE) запрашае на праграмы магістратуры па розных напрамках.

Месца: Масква, Санкт-Пецярбург. Працягласць: два гады.

HSE з’яўляецца адным з лепшых універсітэтаў Расіі і адным з лідэраў ва Ўсходняй Еўропе і Еўразіі ў галіне эканомікі і сацыяльных навук. Навучацца можна як на ангельскай, так і на рускай мове.

У цяперашні час прымаюцца заяўкі для навучання ў Нацыянальным даследчым універсітэце, Вышэйшай школы эканомікі ў галіне інфарматыкі, эканомікі, гуманітарных навук, міжнародных адносін, менеджменту, матэматыкі, сацыяльных навук (Масква альбо Санкт-Пецярбург).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень бакалаўра на момант пачатку праграмы (верасень 2017);
  • пасведчанне аб добрым валоданні ангельскай мовай (IELTS ці TOEFL).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае поўны кошт навучання на працягу двух гадоў. Пражыванне ў адным з інтэрнатаў HSE будзе каштаваць толькі 22 даляраў штомесяц.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • скан першай старонкі пашпарта;
  • рэзюмэ вашай дыпломнай працы;
  • скан дыпломаў і акадэмічных транскрыптаў (калі дыплом бакалаўра яшчэ не атрыман, трэба далучыць копію найбольш актуальнага транскрыпту);
  • матывацыйны ліст;
  • CV;
  • пацвержданне валодання ангельскай мовай (калі трэба).

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 лютага 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.