Шосты Мінскі архітэктурны форум рыхтуе класную праграму

Студэнты, маладыя спецыялісты, незалежныя даследчыкі ў галіне архітэктуры, урбаністыкі, гісторыі, сацыялогіі, антрапалогіі запрашаюцца да ўдзелу ў Шостым Мінскім архітэктурным форуме.

Калі: 4-15 сакавіка 2017 года.
Дзе: Мінск, музей Заіра Азгура.

Працоўныя мовы – русская, беларуская, ангельская.

Форум будзе складацца з 2 этапаў:

  • першы (4-8 сакавіка): адкрытыя лекцыі і дыскусіі для ўсіх ахвотных. Мова лекцый – ангельская з перакладам на рускую. Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі;
  • другі (9-15 сакавіка): 4 варкшопы пад кіраўніцтвам цьютараў. Каб паўдзельнічаць у гэтым этапе, неабходна напісаць міні-эсэ на тэму канкрэтнага варкшопу, развіць тэму і яе бачанне. Дэдлайн – 6 сакавіка 23:59. Варкшопы праводзяцца на ангельскай мове, таму патрэбуецца дастатковы ўзровень валодання ангельскай.

За раскладам лекцый і варкшопаў можна сачыць на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках.

З пытаннямі можна звяртацца да Стэфаніі Соіч +375 44 541-96-65 ці Арзу Мірзалізадэ +375 29 694-10-26.