Шпацыраваць па сцежках памяці

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці”.

Час: 7 – 9 мая 2016 года.

У праграме:

  • трохдзённы трэнінг па вывучэнню помнікаў і памятных месцаў, звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны ў Менску;
  • магчымасць атрымаць веды крытычнага аналізу помнікаў;
  • майстар-класы па асновам збору інтэрв’ю і здымцы ды мантажу відэа;
  • у выніку – стварэнне відэаролікаў;
  • цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і сяброўская атмасфера.

Удзел у трэнінгу бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 мая 2015 года.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на l.shynder@annefrank.nl.