Што можна і нельга рабіць у анлайне: семінар у Прэс-клубе

26 лютага Human Constanta сумесна з супольнасцю адвакатаў ABA ROLI правядзе варкшоп для юрыстаў, праваабаронцаў і журналістаў на тэму “Свабода выказвання анлайн: міжнародныя стандарты і беларуская практыка”.

Калі: 26 лютага а 12:00.
Дзе: Прэс Клуб, Мінск.

Асноўныя тэмы, якія разбяруць на сустрэчы:

  • адказнасць за экстрэмізм анлайн;
  • прыватнасць і свабода слова;
  • блакаванне сайтаў;
  • адказнасць за ананімныя каментары;
  • супрацьдзеянне мове нянавісці;
  • адказнасць пасярэднікаў (правайдары, сацыяльныя сеткі).

Зарэгістравацца на сустрэчу можна тут.