Што можна рабіць з CMS Drupal ?

Каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу Гік-каміт, прысвечаную тым, хто жадае пазнаёміцца з сусветам сістэмы кіравання сайтамі Drupal. Таксама мітап супаў з Сусветным днём вывучэння друпал.

Для грамадскіх ініцыятыў мітап дасць магчымасць даведацца, ці адпавядае Drupal патрэбам. Ці варта абіраць такую сістэму або нешта іншае пры стварэнні сайта?

Таксама сустрэча карысна грамадскім арганізацыям, якія ўжо выкарыстоўваюць Drupal для сваіх сайтаў, але маюць патрэбу пашырыць веды сярод іншых удзельнікаў арганізацыі.грамадск

Для пачынаючых айці-спецыялістаў мітап – гэта магчымасць азнаёміцца з падыходамі, на якіх працуюць сучасныя CMS, здольныя трымаць вэб-рашэнні розных узроўняў складанасці: ад звычайнага блога да партала.

Падчас сустрэчы

  • Мы установім дэманстрацыйны варыянт Drupal на ноўтбуку.
  • Пасля установім Drupal на рэальным сэрверы.
  • Азнаёмімся патрабаваннямі да хостынга, дадатковых праграм (composer, drush).
  • Разгледзім асноўныя кампаненты (blocks, views, nodes, users, themes) для паспяховага кіравання сайтам.
  • Узважым плюсы і мінусы выкарыстання Drupal для грамадскіх арганізацый.
  • Абмяркуем адрозненні Drupal 7 і Drupal 8.
  • Блок пытанняў і адказаў.

Удзельнікам, якія жадаюць на практыцы прапрацаваць, раім узяць з сабой ноўтбукі і паставіць на іх вэб-сэрвер з пакетам праграм (напрыклад LAMP – для лінукс, WAMP – для віндаўз).

Дата: 16 сакавіка (пятніца)
Пачатак: 18:30
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Захарава 77а пам 2б, falanster.by (мапа).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня грамадскага аб’яднання Фаланстэр.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.